Дзве сур’ёзныя аварыі на трасе Мінск-Гродна і Гродна-Ваўкавыск
Альфа-Рамеа сустрэўся з МАЗам на павароце. Аўтамабіль выехаў на сустрэчны пас і не пасьпеў павярнуць. Пасля удару МАЗ працягнуў пакамечаны аўтамабіль яшчэ некалькі дзясяткаў метраў.
alt=”Image 6124″ sub=”Image 6124″ >
На Альфа-Рамэа стаялі летнія апоны. Для многіх кіроўцаў зіма з году ў год прыходзіць усё так жа нечакана, звычыйна на прыканцы снежня.
Прыкладна ў той жа час на магістралі Мінск-Гродна кіроўца MANa, Генадзь Шостка заўважыў, што з-пад кабіны ідзе дым, а потым паказаўся і агонь.
Ён спыніў грузавік і намагаўся самастойна патушыць пажар. Аднак збіць полымя не атрымалася, нават калі на дапамогу прыйшлі іншыя кіроўцы. Кабіна уся згарэла, аднак мука, якую перавозіў MAN захавалася.
Прычыны пажару высвятляюцца.
Са сводак ДАІ за мінулы дзень на дарогах Беларусі адбыліся 19 аварый, у якіх чатыры чалавека загінулі і дваццаць былі параненыя.
Фота: СТВ