«Дай Дарогу» – гарадзенцам
Гурт сапраўды «запаліў» зал. А пасля выступу я накіравалася паразмаўляць з хлопцамі. І, ці то ўдача усміхнулася мне, ці то я усміхнулася вакалісту гурту Юры, але размова атрымалася. Я даведалася, што Гродна хлопцам вельмі спадабаўся.
– Даволі жывая публіка, – ацаніла гледачоў «Дарога». – І горад нам вельмі спадабаўся. Каб не было такога марозу, і мы мелі больш часу – паглядзелі б ўсё добра і дасканала. Было прыемна, што нас тут так чакалі і так шчыра сустрэлі.
Гукарэжысёр у кажуху… | А Юры нават без штаноў – горача |
Чаго толькі не рабіў Юра на канцэрце. Пабачылі мы яго нават… без штаноў. Гэты стрыптыз ён аргументаваў тым, што народу ў зале шмат, вельмі горача і скакаць па сцэне ў бялізне атрымліваецца зручней.
Пасля вакаліст частаваў сваіх аматараў яблычным сокам. Але была пастаўленая ўмова: падыходзіць толькі са сваей тарай. Хлопцы і дзяўчаты адразу пачалі працягваць да сцэны пустыя бутэлькі з пад напояў і піва.
> |
|
На сцэне… | … і за кулісамі |
Людзей станавілася ўсё больш і больш, бо энергетыка ў «Дай Дарогу» сапраўды моцная. Нават я спусцілася на танцавальную пляцоўка, адшукала сваіх сяброў і весялілася разам з імі. А вось уражанні гледачоў:
– Канцэрт вельмі спадабаўся. Эмоцый – мора. Мы атрымалі вялікі зарад энергіі і палюбілі «Дай Дарогу» яшчэ больш. Будзем чакаць іх у госці ў наступным годзе. (Наста, аматарка гурту).
– Яны нейкія смешныя. Мне не спадабалася. Тэксты ў песнях незразумелыя, і робяць на сцэне, што хочуць. Калі б я быў арганізатарам гэтага мерапрыемства, я б такіх артыстаў выгнаў. (Хлопец у шапцы)
А нам з Вано Лісіцыным, з якім мы разам навучаемся ў ШМЖ і які фатаграфаваў відовішча, выступленне спадабалася… Як кажуць, на густ і колер усе фламастары розныя.