У студзені пачнецца вакцынацыя ад свінога грыпу
Як паведаміла “Радыё Рацыя” са спасылкай на галоўнага эпідэміёлага Міністэрства аховы здароўя Іну Карабан, “Інфлювір” — гэта грыпозная “жывая” вакцына. Яна паступіла ў Беларусь 24 снежня і зараз праходзіць кантроль якасці ў акрэдытаванай лабараторыі Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра эпідэміялогіі і мікрабіялогіі.
Супрацьпаказаннем да вакцынацыі “Інфлювірам” з’яўляецца алергія на курыны бялок.
Як паведаміў “Твайму стылю” галоўны санітарны ўрач Гарадзеншчыны Мікалай Кендыш, у вобласць паступяць 102 тыс. дозаў прывіўкі.
Як і паўсюль у Беларусі, прышчэпку супраць грыпу А/H1N1 першымі атрымаюць работнікі арганізацый аховы здароўя і службаў, якія забяспечваюць бесперабойнае функцыянаванне жыццёва важных сістэм (МНС, транспарт, ЖКГ і інш.).