Гродзенскія баскетбалісты згуляюць за “Захад”
Беларускія спартсмены падзеленыя на дзве каманды: прадстаўнікі Міншчыны ўвайшлі ў каманду “Усход”, гульцы з заходняй часткі Беларусі і Гомельшчыны – у каманду “Захад”.
У жаночую зборную “Захада” ўвайшлі баскетбалісткі гродзенскай “Алімпіі” Святлана Валько, Аляксандра Зубрыцкая, Наталля Козун, Марыя Філончык, прадстаўніцы гомельскага “Сожа” і берасцейскай “Вікторыі”.
У мужчынскім “Захадзе” згуляюць удзельнікі “Гродна-93” Вячаслаў Багданаў, Сяргей Дадыкін і Эдгарс Чунда.
У 15 гадзін распачнецца гульня паміж жанчынамі, мужчынскія зборныя сустрэнуцца ў 17.30.