Каб ГЭС была бяспечнай

|

Гарадзенскія энэргетыкі будуць вучыцца ў літоўцаў дбаць пра экалагічную бяспеку гідраэлектрастанцый.


Гэтае пытанне абмяркоўвалася ў час візіту амбасадара Беларусі ў Літве Ўладзіміра Дражына ў Каўнас.

Будаўніцтва новай ГЭС пад Гродна ўжо распачалося.

Самая вялікая ў Літве Каўнаская ГЭС была збудавана яшчэ ў 1959 г. І літоўскія і беларускія эколагі ўжо даўно кажуць пра сумнеўны эканамічны эфект ад ГЭС на Нёмане і пра відавочныя страты для прыроды ад будаўніцтва такіх аб’ектаў.

У час сустрэчы з мэрам Каўнаса сп. Дражын прапаноўваў таксама літоўскаму боку набыць спецтранспарт Мінскага аўтазавода – машыны для збора смецця, транспарт для пажарнікаў ды гарадскія аўтобусы, а таксама паслугі па капітальным рамонце ды пастаўцы ліфтаў.

В. Дрэма