Акцыя для адораных дзяцей
Як паведаміла ТС дырэктар Цэнтру Наталля Міхайлаўна Чыкава, «Акцыя для адораных дзяцей» (менавіта так завецца ўрачыстасць) праводзіцца ўжо некалькі гадоў запар. Акрамя навагодняга прадстаўлення, конкурсаў і іншых задавальненняў улюбёнага зімовага свята, у дзяцей з розных раёнаў вобласці ёсць выдатная магчымасць паразмаўляць са сваімі аднадумцамі і падзяліцца сваімі дасягненнямі. Плануецца, што на свяце будуць прысутнічаць прадстаўнікі адміністрацыі гораду.