“Залатыя” супрацоўніцы “Горгазу”
У праваахоўнікаў ёсць меркаванні, што жанчына “працуе” не адна, а з памочніцай. Ахвярамі ілжэсацыяльных супрацоўніц сталі сем жыхароў Гродна, тры з Ліды і яшчэ адзін факт зарэгістраваны ў Навагрудку, паведамляе grodno.biz.
Старэйшы оперупаўнаважаны УУС Гродзенскага аблвыканкама Сяргей Галушко кажа, што найчасцей ахвярамі робяцца адзінокія людзі сталага веку. Зладзейкі скралі даволі вялікія сумы – у 80-гадовай гродзенкі, напрыклад, скралі больш за мільён рублёў, 60 еўра, залатыя завушніцы і скураныя пальчаткі.
Злачынствы робяцца як быццам пад капірку. Прадстаўляючыся супрацоўніцай “Горгазу”, маладая жанчына ва ўзросце прыкладна 30 гадоў, мяркуецца, цыганка, уваходзіць у кватэру і аглядае пліту. Потым пакідае футра на вешаку, за якім не бачна, як уваходзіць кампаньёнка. Пакуль першая працягвае завіхацца каля пліты на кухні, другая “апрацоўвае” жылыя пакоі.
А перад Каляднымі святамі БЕЛТА апублікавала папярэджанне супрацоўнікаў ГУУС Мінгарвыканкама, што “міліцыя не раіць адкрываць дзверы незнаёмым падчас Калядаў, нават калі гэта калядоўшчыкі”…
Здымак з s54.radikal.ru