Птушыны комікс

|

У жартаўлівай манеры, проста і зразумела распавядаецца пра розныя факты з птушынага жыцця. Усе героі размаўляюць па-беларуску. Аўтары прапануюць дзеткам паўплываць на далейшае развіццё прыгодаў жураўля Сымонкі, дасылаючы да іх свае ідэі.

 

Свой праект у межах ГА “Ахова Птушак Бацькаўшчыны” аўтары рэалізуюць утрох. Аўтарка сцэнару – Юля Патоцкая, мастак-карыкатурыст – Яўген Баркоўскі, вёрсткай коміксаў і каардынацыяй усяго праекта займаецца Яўген Сліж. Менавіта ён распавёў ТС аб узнікненні і рэалізацыі ідэі:

– Ідэя з’явілася пасля прагляд падобных ангельскіх коміксаў для дзетак, у спецыялізаваных часопісах пра птушак. Там у кожным нумары, з галоўным героем адбываюцца нейкія прыгоды, але пры гэтым і раскрываюцца і пэўныя заканамернасці з жыцця птушак.Спачатку была ідэя перакласці гэтыя коміксы, але пасля вырашылі, чым мы горшыя… Ды і людзі патрэбныя і зацікаўленыя знайшліся. Нашы коміксы навучальна-забаўляльна-гумарыстычныя, што нават і дарослыя ўсьміхацца будуць.

 

Хутка будзе гатовы яшчэ і комікс пра вераб’я, які сустрэне замежных турыстаў.

 

Коміксы распаўсюджваюцца праз рассылку, а таксама іх можна пабачыць па гэтай спасылцы http://birdwatch.by/news/1128

 

Выява жураўля Сымона з сайту birdwatch.by