Яшчэ адзін завод
У рамках інвестпраекта мяркуецца стварыць новую вытворчасць палімерных аздабляльных матэрыялаў, а таксама пашырыць вытворчасць будаўнічых сумесяў з выкарыстаннем найноўшых тэхналогій.
Інвестпрпаект будзе рэалізаваны сумесна з польскім канцэрнам ATLAS, адным з вядучых польскіх вытворцаў і экспертаў у сферы будматэрыялаў, з якім гарадзенская кампанія аб’ядналася ў кастрычніку мінулага года. Група ATLAS мае гадавы зварот болей за $300 млн., у яе ўваходзіць 10 заводаў.
Агульны аб’ём неабходных для рэалізацыі інвестпраекта сродкаў складае 12,9 млн. еўра.
Па інфармацыі БелТА