Закрыццё Ігналіны дае шанец прыродзе на аднаўленне

|

Закрыццё ў Літве Ігналінскай АЭС — гэта шанец для аднаўлення ўнікальнай прыроды Браслаўскага краю і карысць для здароўя яго жыхароў. Такое меркаванне выказала кіраўнік грамадскага аб’яднання «Экадом» Ірына Сухій, каментуючы БЕЛАПАН спыненне Ігналінскай АЭС, якое адбылося напярэдадні 2010 года.


«Гэты крок літоўскага ўрада можна толькі вітаць пры ўмове, што на месцы старой не будзе пабудаваная новая АЭС», — заявіла яна. Па словах эксперта, пазітыўныя змены адбудуцца не адразу, «але ўжо з першых дзён 2010 года».

 

«Унікальная прырода Браслаўскага краю, якая зведала значныя змены ў выніку працы гэтай электрастанцыі, атрымае шанец аднавіцца», — лічыць Сухій. Яна адзначыла, што за амаль 25 гадоў працы Ігналінскай АЭС моцныя змены зведала возера Дрысвяты і іншыя ўнікальныя экасістэмы Браслаўскага краю. Гэты факт пацверджаны навукоўцамі: у Дрысвятах зніклі некаторыя віды рыбы, істотна падвысілася тэмпература вады.

 

Вялікае значэнне, па словах эксперта, будзе мець закрыццё АЭС і для жыхароў Браслаўскага рэгіёна, які мяжуе з Літвой. «Не стане крыніцы сталага радыяцыйнага апраменьвання ў малых дозах, якую сёння ўяўляюць сабою практычна ўсё АЭС. Як паказваюць дадзеныя даследаванняў нямецкіх і амерыканскіх навукоўцаў, малыя дозы апраменьвання далёка не бясшкодныя для сталага чалавека і асабліва небяспечныя для дзяцей», — падкрэсліла адмысловец.

 

Ігналінская АЭС, размешчаная на мяжы Літвы і Беларусі, выкарыстоўвала ваду аднаго з самых буйных вадаёмаў Браслаўскай сістэмы — возера Дрысвяты — для астуджэння і ў тэхнічных патрэбах, скідаючы яе пасля ачысткі назад у возера. АЭС мае рэактары чарнобыльскага тыпу. На спыненні яе апошняга блока настойваў Еўрасаюз, які фінансаваў дадзенае мерапрыемства.

 

Фота возера Дрысвяты з сайту www.lib.vitebsk.ne