Які каляндар зручнейшы
Грыгарыянскі на 26 секунд даўжэйшы за астранамічны (за 3323 гады гэтая розніца дасягае цэлых сутак), а розніца колькасці дзён і тыдняў у месяцах, кварталах і паўгоддзях абцяжарвае эканамічныя і статыстычныя разлікі.
Варыянт «Фаварыт». Па рычардсонаўскаму каляндару, Новы год павінен заўсёды пачынацца з нядзелі, у ім заўсёды будзе 365 дзён, але ў канцы – адразу дзве суботы. Другая будзе звацца Дзень свету – Worldsday. Такому становішчу спраў пярэчаць у першую чаргу іўдзеі, паколькі тады ў іх ссунецца каляндар шабата – сёмы дзень тыдня, у які Тора загадвае ўстрымлівацца ад працы. Стагоддзямі шабат адзначалі ў суботу.
Worldsday будзе з’яўляцца пасля 30 снежня перад 1 студзеня, і, такім чынам, навагодні тыдзень будзе мець тры выходныя. Люты стане з 30 днямі, а 31 дзень будзе ў студзені, красавіку, ліпені і кастрычніку. Каляды заўсёды – з суботы на нядзелю, Дзень закаханых – аўторак, а 1 верасня – пятніца. 2012 год вылучаны ў якасці адпраўной кропкі для новага каляндара таму, што ён і так пачынаецца з нядзелі, а значыць, больш плыўна можна перайсці на новую сістэму. Гэты каляндар ужо пададзены на разгляд ААН.
Іншыя варыянты. Ёсць яшчэ шэраг прапаноў, як спрасціць грыгарыянскі каляндар, па якім чалавецтва жыве з XVI стагоддзя, і раз у чатыры гады атрымлівае так званы нешчаслівы высакосны год. Укладальнікі сіметрычнага каляндара прапаноўваюць, каб кожны месяц пачынаўся з панядзелка, для чаго патрабуецца ў лютым, траўні, жніўні і лістападзе павялічыць колькасць дзён аж да 35, а ў астатніх скараціць да 28. Але тады не ясна, як павінны святкаваць свае дні нараджэнні тыя, хто з’явіўся на свет у гэтыя месяцы з 29-га па 31-га.
Абмяркоўваецца фіксаваны каляндар з 13-ці месяцаў па 28 дзён кожны. Пачатковец завецца «Соль». Усе месяцы пачынаюцца з нядзелі. «Высакосны» дзень з’яўляецца ў чэрвені.
Прапаноўваюць вечны каляндар, падзелены на чатыры 3-месячныя кварталы. Кожны квартал пачынаецца з панядзелка, што зручна для бізнэсу. Першыя два месяцы кожнага квартала – па 30 дзён, апошні – 31. Паміж 31 снежня і 1 студзеня – Дзень Новага году, а раз у 4 гады паміж 31 чэрвеня і 1 ліпеня з’яўляецца Дзень высакоснага года. Галоўная асаблівасць – пятніца ў ім ніколі не трапляе на 13-е чысло, у адрозненні ад «фаварыта», у якім аж чатыры «чорныя» пятніцы. Адным зручна для справаздачы, іншым для бізнэсу, можа спыніць Зямлю – мы сыйдзем?
З выкарыстаннем korrdon.info