Кастынг прэтэндэнтак на “Міс Беларусь” прайшоў у Гродна
Аднак іх імёны стануць вядомыя нават ім самім толькі пасля таго, як кастынгі пройдуць ва ўсіх абласных цэнтрах Беларусі.
Пакуль можна сказаць, што Гродзеншчыну на Нацыянальным конкурсе прыгажосці будуць прадстаўляць 3-6 дзяўчат ва ўзросце ад 18 да 25 гадоў і ростам не ніжэй за 175 сантыметраў.
“Міс Беларусь-2010” абяруць у Мінску 30 красавіка.
З трыццаці беларускіх прыгажунь у фінал трапяць толькі дзесяць.
Сярод іх будуць папярэдне абраныя “Міс Спорт-2010”, “Міс Талент-2010”, “Міс Топ-мадэль 2010”, “Міс Фота-2010”.
На фінальным шоў акрамя пераможцы і двух традыцыйных віцэ-міс сёлета вызначаць “Міс Дабрачыннасць” і “Міс Сяброўства”.
Фота http://prosto-free.livejournal.com