Дзевяць міліёнаў штрафу за замах на Леніна

|

Такое пакаранне вынес сёння Наваградскі раённы суд Юрыю Казаку, які абліў зялёнай фарбай помнік Леніну. Сплаціць такі аграмадны штраф хлопец, у якога 5 студзеня нарадзілася дзіця, павінен на працягу месяца.


Суд над Юрыям Казаком пачаўся 29 снежня. Нягледзячы на выступы шэрагу экспертаў, якія даводзілі, што помнік Леніну не з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю і экспертную даведку ад вядомых гісторыкаў-навукоўцаў пра негатыўную ролю “правадыра народаў” у гісторыі Беларусі, прадстаўнік пракуратуры запатрабаваў аштрафаваць Юрыя Казака на 225 базавых велічыняў (каля 8 мільёнаў рублёў).

Суддзя вынес яшчэ больш жорсткае рашэнне – 9 млн. 375 тыс. штрафу.

Дзеянні Казака былі ахарактарызаваныя як “наўмысныя, парушаючыя грамадскі парадак і вызначаныя асаблівым цынізмам”. Нанесеныя помніку страты ацанілі ў 3.740 рублёў.

Паводле bchd.info