Лыжы да санкі – самы хадавы тавар у “Спорттаварах”

|

Аднак попыт ўсіх ахвотных яны наўрад ці задаволяць.

Пракат лыж у Пышках арганізавала спартовая база ад Лядовага палаца.

Адна пара з мацаваннямі і адпаведным абуткам каштуе 7 тысяч рублёў за гадзіну.

Праўда, у наяўнасці ёсць толькі 50 пар.

Яшчэ 200 аматараў лыжных вандровак могуць забяспечыць шэсць пунктаў пракату “Гроднапракатсэрвісу”.

Тут радуюць кошты паслугі: каля 6 тысяч рублёў у суткі – лыжы, 4 тысячы ў месяц – канькі.

Пракат санак на месяц абыходіцца 5500.

Таму не дзіва, што ўсе 30 штук даўно на руках.

Той, хто не хоча залежыць ад “пракатнага” рыштунку могуць набыць уласны.

Драўляныя лыжы ў “Спорттаварах” каштуюць каля 26 тысяч рублёў, імпартныя пластыкавыя – 140 тысяч.

З пачатку сезона крама прадала ўжо больш за 400 пар.

Паводле http://vgr.by