А вы ёсць у спісе праверак?

|

Камітэт дзяржаўнага кантролю ўпершыню змясціў графік планавых праверак ў інтэрнэце. У графіку пазначаны месяц, у якім адбудзецца праверка той альбо іншай арганізацыі, а таксама прычына правядзення праверкі. Як правіла, гэта “отнесение проверяемого субъекта к высокой группе риска“.

Спіс арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў з Гарадзеншчыны, якім давядзецца перажыць праверку, можна спампаваць тут.