Уцёк з Ліпецка ў Гродна
– Астаф’еў зрабіў неадэкватны ўчынак – заявіў галоўны трэнер “Ліпецка” Аляксандр Сяляеў аднаму з мясцовых інтэрнэт-рэсурсаў. Цэнтравы проста ўцёк з каманды. Хай гэта будзе на яго сумленні. Да “Ліпецка” Астаф’ева ніхто не ведаў ў баскетбольным свеце.
Разам з тым, змагацца за вяртанне баскетбаліста кіраўніцтва “Ліпецка” не збіраецца.
Кіраўнік “Гродна-93” Аляксандр Козел адмовіўся каментаваць сітуацыю па тэлефоне, аднак запэўніў карэспандэнта “Твайго стылю”, што распаўсюджаная ліпецкім клубам інфармацыя не адпавядае рэчаіснасці.
Ілья Астаф’еў (на здымку без мяча) мае 22 гады. Яго рост – 212 см. Перад пераездам у Гродна гуляў за каманды з Валгаграду, Разані і Ліпецку.