Унук украў бабуліну пенсію
Пажылая жанчына, да таго ж інвалід, добраахвотна забяспечыць унучка грашыма адмовілася. Тады школьнік скінуў бабульку з пасцелі і, абмацаўшы ложак, знайшоў грошы пад падушкай. Унучак забраў 400 тыс. рублёў і адправіўся па сваіх справах.
За дапамогай у міліцыю звярнуўся сын пацярпелай, а затым і сама пенсіянерка напісала заяву. У дачыненні школьніка ўзбуджаная крымінальная справа па ч.1 арт.206 УК РБ (“Рабаванне”). Па гэтым артыкуле яму пагражае да чатырох гадоў пазбаўлення волі.
Па інф. БелТА