Першая аўтамабільная выстава «Гродна Аўта-2010»

|

У асобнай секцыі будуць прадстаўленыя матацыклы, квадрацыклы, скутэры і ровары. Сярод удзельнікаў выставы – вытворцы і пастаўшчыкі ахоўных прылад, аўдыё- і радыётэхнікі, сістэм навігацыі, паслуг па тэхабслугоўванні і рамонту, а таксама цюнінгу і дызайну аўтамабіляў. Акрамя таго, у рамках выставы будуць прэзентавацца паслугі банкаў па крэдытаванні і лізінгу, паслугі па пракаце аўтамабіляў, страхавыя паслугі.

 

Па-за «межамі» выставы можна будзе паглядзець экстрэмальнае шоў на квадрацыклах, папарысутнічаць на прэзентацыях і канцэртах і прыняць удзел у розыгрышы прызоў. Чакаецца, што ўдзел у выставе прымуць таксама беларускія байкерскія і аўтаклубы.

 

Выстава ладзіцца з мэтай падвышэння эфектыўнасці працы беларускіх аўтатранспартных прадпрыемстваў, правядзення дзелавых перамоў паміж вытворцамі і спажыўцамі аўтатавараў і паслуг, азнаямлення з гарадзенскім «рынкам».

Паводле БелТА