Праграма «Старадаўніх муроў адраджэнне» атрымала прэмію
Праграма гэта ўзнікла невыпадкова: калі музейныя плошчы ў сувязі з будаўнічымі работамі былі зачынены, супрацоўнікі пачалі шукаць новыя формы працы. Спачатку быў здзейснены праект «Дзень музея ў школе», а пасля правядзення ў Лідзе першага міжнароднага рыцарскага фестывалю «Фэст культуры Сярэднявечча», супрацоўнікі музея распрацавалі ідэю правядзення ў Лідскім замку тэматычных экскурсій.
Спачатку гэта былі звычайныя аглядныя экскурсіі вакол замка і на яго двары. Потым, аб’яднаўшы свае намаганні з рыцарскім клубам «Дыез магна», менавіта па нядзелях пачалі запрашаць гараджан і гасцей горада на сімвалічны абход Лідскага замка. А потым вырашылі … шыць касцюмы. І хутка экскурсаводы пераапрануліся ў аддзенне сярэднявечча.
>
Калектыў супрацоўнікаў музею
У выніку, праграма «Старадаўніх муроў адраджэнне» склалася з пяці праектаў – «Гераічныя і трагічныя старонкі Лідскага замка», «Таямніцы Лідскага замка», «Гістарычныя постаці Лідчыны», «Паляванне ў княжанне Вітаўта», «Вяселле ў замку Сярэднявечча».
Паводле «ГП»