Калі Ты, Госпадзе, хрысціўся ў Ярдане…
Ва ўспамін хросту Ісуса Хрыста ў Ярдане заўтра з раніцы ваду будуць асвячаць ва ўсіх праваслаўных храмах.
Асвячаную ваду вернікі пьюць для ўмацавання душэўных сілаў і ацалення цела, ёю акрапляюць дамы.
Богаз’яўленне – першы момант у гісторыі, калі Бог аб’явіўся як Тройца. Бог-Айцец прамаўляў з неба, Бог-Сын прымаў хрост, Святы Дух зышоў у выглядзе голуба.
Ваду ў гэты дзень асвяцяць і на прыродных вадаёмах праз спецыяльна прабітыя палынкі “іардані”.
Другі год запар Вадохрышча ладзіцца на Юбілейным возеры.
Малебен на асвячэнне вады там распачнецца заўтра ў 13 гадзін.
Пасля гэтага кожны ахвотны зможа акунуцца ў палонку.