На Гродзеншчыне расце колькасць загінулых у вагні
Абыходзіць дамы будуць прадстаўнікі МНС, камітэта сацыяльнай абароны, упраўлення адукацыі.
Мяркуецца, гэта дапаможа выявіць не толькі няспраўнасці ў электраправодцы і печках, але і асацыяльных асобаў, а таксама тых, хто пакідае дзяцей без нагляда.
З практыкі выратавальнікаў, найбольш ад пажараў церпяць састарэлыя і самотныя людзі.
За першыя 17 дзён года ў вобласці зарэгістравана 59 пажараў, на якіх загінула 13 чалавек.
Фота з сайта http://www.samospas.ru