Арлоў завітае на Гарадзеншчыну

|

Бярозаўскія сустрэчы адбудуцца ў гарадской бібліятэцы і на офісе Дэмакратычных сілаў.  У Лідзе  сустрэча пройдзе ў Лідскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Янкі Купалы. Сустрэчы ладзяцца ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”

Уладзімір Арлоў: Скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1975). Выкладаў гісторыю ў школе ў Наваполацку (1975-1976). З 1976 г. працаваў у рэдакцыі гарадской наваполацкай газеты «Хімік» – карэспандэнтам, загадчыкам аддзела, намеснікам рэдактара. З 1988 г. – рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура». Віцэ-прэзідэнт Беларускага ПЭН-цэнтра з 1989 г. Сябра СП СССР з 1986 г. Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны. У друку выступае з 1976 г. Першыя творы змясціў у самвыдатаўскіх альманахах «Блакітны ліхтар» і «Мілавіца». Аўтар кніг апавяданняў і аповесцей «Добры дзень, мая Шыпшына» (1986), «Дзень, калі ўпала страла» (1988), навукова-папулярнай кнігі «Асветніца з роду Ўсяслава» (1989). Аўтар шматлікіх мастацкіх твораў, а таксама кніг аб гісторыі Беларусі, такіх як “ Дзесяць вякоў беларускай гісторыі “ (разам з Генадзем Сагановічам), і гісторыі Беларусі для дзяцей “Адкуль наш род?”

Фота http://udf.by