«Мікс» – адважны і рашучы сангвінік

|

Пародная лінія атрымана пры скрыжаванні бельгійскай і нямецкай аўчаркі. У першым пакаленні было выведзена каля 30 шчанятаў. Зараз узрост гэтых сабак каля трох гадоў. Прыкладна 70% з іх было накіравана на мяжу для вывучэння іх працоўных характарыстык. Астатнія былі пакінутыя ў цэнтры для вывучэння іх паводзін у групе.

 

У другім пакаленні было атрымана яшчэ 20 шчананятаў, іх узрост зараз складае паўтара гады. Ад таго, як пакажуць сябе сабакі, будзе прынята рашэнне аб далейшым лёсу нова пароднай лініі. Спецыялісты ўжо зараз канстатуюць, што «мікс» лепш паддаецца дрэсіроўцы, чым нямецкая аўчарка: калі для «немцу» патрабуецца шэсць месяцаў дрэсіроўкі, то для «мікса» хапае чатырох.

 

Метысы, гэта адзначаюць усе памежнікі, – адважныя і рашучыя сабакі, па тыпе нервовай сістэмы – сангвінікі. Яны маюць добры фізічны стан, моцны імунітэт, менш схільныя да захворванняў, чым іх бельгійскія і нямецкія бацькі.

Па інф. http://news.np.by

На фота (http://spb.strana-ru.ru) нямецкія аўчаркі