Зімовае кальцаванне лебедзяў у ваколіцах Гродна

|

У суботу-нядзелю сябры грамадскай арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны” кальцавалі лебедзяў-шыпуноў на сажалках ля вёскі Беражаны.

Кальцаванне – традыцыйная методыка. З яе дапамогай навукоўцы прасочваюць шляхі міграцыі птушак на зімоўку і гнездаванне.

Што да лебедзяў, на Гродзеншчыну часцей завітваюць птушкі з суседніх краін: Польшчы, Літвы, Латвіі.

Гэтым разам злавілі птушку акальцаваную ў Венгрыі.

Сябра АПБ, студэнт біяфаку Яўген Сліж:

“Кальцаванне птушак на Гродзеншчыне – лебедзяў, драпежных птушак, кулікоў і г.д. – ладзіцца ўжо год дзесяць.

Гэтым разам мы кальцавалі лебедзяў, выкарыстаўшы нагоду: у Гродна прыехаў аспірант Акадэміі Навук Іван Багдановіч, які займаецца менавіта гэтай птушкай. Ён і кальцаваў, і нас вучыў, як гэта робіцца.

Да таго ж зімой кальцаваць лебедзяў прасцей. Птушкі збіраюцца ў групы, таму іх можна злавіць адразу шмат.”

Фота з сайта http://birdwatch.by