У Гродна прыйшлі надзвычайныя маразы
Як паведаміла “Твайму стылю” інжэнер-сіноптык Гродзенскага абласнога гідраметцэнтра Т.І.Валаткевіч, апошнім часам сярэднесуткавая тэмпература паветра ў вобласці трымаецца на ўзроўні 20-22 градусаў марозу.
Гэта на 14-16 градусаў ніжэй за кліматычную норму.
Антыцыклон праходзіць такім чынам, што найбольш халодна на паўднёвым усходзе Гродзеншчыны.
Суцяшае тое, што анамальныя маразы пратрымаюцца нядоўга.
У абласным гідраметцэнтры нас запэўнілі, што цяплець пачне ўжо з серады.
Аднак Гродзенскія сіноптыкі памятаюць і больш марозныя зімы.
У Ваўкавыску зімой 1950-га года тэмпература сягала да -38.
Самыя экстрэмальныя тэмпературы за ўвесь перыяд назіранняў (з 1945 года) у нашым горадзе фіксаваліся трыццаць год таму: у студзені 1970 года ў Гродна слупок тэрмометра апускаўся да -34.
Фота з сайта http://prosto-free.livejournal.com