У мінулым годзе на дарогах вобласці загінула 166 чалавек
Колькасць аварый і загінулых у ДТЗ на тэрыторыі вобласці за апошні год скарацілася: у 1998 годзе загінула на 29 чалавек больш.
Найбольш клопатаў супрацоўнікам ДАІ дадаюць пешаходы. Наезды на іх – асноўны від ДТЗ у некаторых раёнах вобласці.
У 70% гэтых выпадкаў вінаватымі аказваюцца самі пешаходы. Сорак шэсць з іх пацярпелі з-за таго, што пьяныя спалі проста на дарозе.
У хуткім часе змагацца з парушальнікамі правіл дарожнага руху інспектарам ДАІ будзе дапамагаць сістэма відэафіксацыі.
Першыя камеры з’явяцца на трасе М6 Мінск-Гродна.
Па выніках відэаназірання да адказнасці перадусім будуць прыцягвацца кіроўцы, якія перавышаюць хуткасць.
Адказваць і плаціць штраф давядзецца ўладальніку транспартнага сродку.
Калі за рулём быў іншы чалавек, уладальнік мусіць гэта даказаць на працягу 12 дзён.
Хутчэй за ўсё сістэмы відэаназірання ўстановяць таксама на найбольш небяспечных гродзенскіх перакрыжаваннях.
У складаных сітуацыях яны дапамогуць высветліць падрабязнасці ДТЗ.
Паводле “Гродненскай праўды”