Упершыню ў Гродна “Фабрыка мультызорак”

|

У галоўных ролях выступяць роставыя лялькі – персанажы вядомых мультфільмаў: Шрэк, Фіона, Віні-Пух, Кот Гарфілд і Масяня.

Як паведаміла карэспандэнту “Твайго стылю” адміністратар праекта, спектакль будзе суправаджацца люстранымі спецэфектамі і светавым шоу.

Мэта арганізатараў праграмы – уцягнуць у шоў дзяцей з глядацкай залы.

Кожная лялька прадставіць знаёмую дзецям песню, напрыклад: “Солнышко, солнышко, жгучее…” ці “Чунга-чанга”, а дзеці абяруць лепшую з іх, тупаючы па падлозе і пляскаючы ў далоні.

У зале будзе ўсталяванае спецыяльнае абсталяванне, якое ўспрымае гукавыя хвалі.

Яно і дапаможа даведацца, якая песня выклікала ў гледачоў найбольш “гучную” рэакцыю.

Забаўляльная праграма пачнецца ў 18 гадзін.

Працяг – 80 хвілін.

Кошт квітка – 8000 рублёў.