Рок, драйв і тры шрубы

|

Разам з тым, гэта давала магчымасць выбіраць гурт на свой густ і задавальняць такім чынам свае музычныя патрэбы. У дадатак, правядзенне фестываля на дзвюх пляцоўках вырашала арганізатарскія праблемы: пакуль музыканты настройвалі сваё “жалеза”, публіка не чакала цуда ў зале, а атрымлівала асалоду на іншым паверсе.

>

Сёлета  на фэсце выступалі гурты “THE TOOBES”, “Cherry Lips”, “Human Hate”,” Иго”, “Любимая Вредная Привычка”,” Дожди”, “Монолит”, “Earworm”, ”Black Market”, “S’n’D”, “Afflatus Apparatus”, “Re1ickt”, “RestArt”.

На маю суб’ектыўную думку сапраўднае шоў было наладжана мінскім гуртам “THE TOOBES”, які ўвогуле стаў знакамітым па-за межамі краіны.

Незвычайным для нашай беларускай сцэны з’яўляецца тое, што саліст гурта яшчэ з’яўляецца і барабаншчыкам. Хлопцы іграюць якасную олдскульную музыку 70-х. 

Вызначаўся на фэсце і гарадзенскі гурт “Дожди”, які стварае музыку ў стыле rapcore. У складзе гурта з’явіўся хлопчык, які іграе на флейце, што робіць музыку больш адметнай для слухача.

Калі гаварыць пра гурт “Любимая Вредная Привычка”, то ён трымаў слухачоў у “Rock’n’Roll настроі”.

У час фэста здарылася неспадзяванка: адначасова выступалі “THE TOOBES” і “Любимая Вредная Привычка”. Два добрыя гурты з якаснай музыкай. І было цікава паглядзець, як будуць паводзіць сябе слухачы. У выніку больш людзей падтрымала “шкодную звычку”, бо гэты гурт граў па-сапраўднаму ад душы.

Упершыню ў рамках фестываля” Тры шурупа” адбылася Industrial/punk /hardcore вечарына пры ўдзеле французкіх гасцей са Страсбурга Sonic area і Chrysalide.

Фестываль прайшоў з мінімальнымі стратамі: у час слэма нікому не выбілі зубы, не пабілі насы ці акуляры.

“Три шурупа” зрабілі добры драйвавы фон для наступных рок-падзей года і прадэманстравалі, што беларускі рок развіваецца ў прагрэсіўным накірунку.

 

Фота: jil-ka.livejournal.com