Памежжа пад увагай навукоўцаў

|

Канферэнцыя пройдзе ў Гарадзенскім універсітэце. Удзельнікі будуць разглядаць гістарычныя і тэарэтыка-метадалагічныя праблемы вывучэння памежжа, спецыфіку сацыяльнага і эканамічнага развіцця памежных рэгіёнаў. Сярод іншых пытанняў, вынесеных на абмеркаванне, – нацыянальная ідэнтычнасць і этнаканфесіянальныя працэсы, соцыякультурныя ўзаемадзеянні народаў памежжа, соцыялінгвістычныя і антрапалагічныя даследванні, сацыяльна-дэмаграфічныя працэсы ў памежных рэгіёнах.

 

Працоўнымі будуць беларуская, руская, польская і ангельская мовы. Заяўкі на ўдзел і тэзісы выступаў прымаюцца ў  аргкамітэт да 31 студзеня бягучага года.

 

Па інфармацыі БелТА

Выява www.svali.ru