Ці дае надзею Аўтуховічу і Асіпенку адстаўка Саўчанкі?

|

Адвакат Аўтуховіча Павал Сапелка мяркуе, што пасля адстаўкі Саўчанкі можна было б дамагчыся накіравання справы на разгляд у Гарадзенскі абласны суд:

 

«Бліжэй да месца верагодных падзей, бліжэй да асноўных сведак. І ў такім разе, калі мы не пагодзімся з прысудам, можна будзе яго абскардзіць у вышэйшай судовай інстанцыі». Абвінавачанне ў падрыхтоўцы тэракту супаць Уладзімера Саўчанкі і намесніка міністра падаткаў і збораў Віктара Камянко ўзнікла восенню 2009 году, больш як праз паўггады пасля таго, як Мікалая Аўтуховіча і Уладзімера Асіпенку арыштавалі.

 

Арыштаваныя не прызнаюць сябе вінаватымі і заяўляюць, што ў адкрытым працэсе іх невінаватасць будзе відавочнай.

Паводле радыё «Свабода», фота http://udf.by