Дні памяці ахвяр Халакосту

|

Паводле дырэктаркі Грамадскага аб’яднання “Гродзенскі габрэйскі абшчынны дом “Мінора” Алены Куцэвіч, цягам трох дзён у доме ладзяцца паказы слайдаў і фотаздымкаў, прысвечаных ахвярам Халакосту і гісторыі Халакосту на Гродзеншчыне, выступаюць сведкі падзей.

На вечарынах памяці дэманструецца нядаўна зняты фільм “Выклік” пра партызанскую брыгаду пад кіраўніцтвам габрэеў братоў Бельскіх, якая дзейнічала пад Наваградкам.

Падчас вайны на Гродзеншчыне было знішчана каля 44000 габрэеў, з іх 29000 загінула ў Гродна.

Лічыцца, што пасля вызвалення ў горад вярнуліся не больш за 180 габрэеў.

На сёння ў габрэйскай абшчыне засталося толькі тры гродзенцы, якія перажылі Халакост.