Хабарнік дакладна ведае, колькі каштуе… турма

|

Карупцыйнае злачынства ў дачыненні аднаго са службовых асобаў прадпрыемства «Гроднажылстрой» выявілі супрацоўнікі упраўлення КДБ па Гродзенскай вобласці: хабарнік быў затрыманы ў момант атрымання 8 тыс. еўра.


Ёсць і іншыя факты карупцыйнай дзейнасці затрыманага. Напрыклад, за спрыяльнае рашэнне пытанняў аб закупах будматэрыялаў і абсталявання ён вымагаў у прадстаўнікоў камерцыйных структур грашовыя ўзнагароды. Памер хабару складаў, як правіла, 6% ад сумы здзелкі.

 

Санкцыя артыкула, по якому затрыманаму прад’яўлена абвінавачванне, прадугледжвае пазбаўлення волі тэрмінам да 15 гадоў з канфіскацыяй маёмасці і пазбаўленнем права займаць вызначаныя пасады.

Паводле БелТА