Мікалай Уласевіч прыняў прагматычнае рашэнне
Як патлумачыў ТС Мікалай Уласевіч, гэта было зроблена з мэтай абмежаваць яго ад подтрымкі. Менавіта таму адказчык і пагадзіўся на міравую дамову па справе паміж ім і ББТС наступнага зместу:
1. Адказчык абавязуецца пакрыць расходы ББТС у памеры 571 347 руб. цягам паўгода роўнымі часткамі, пачынаючы з 15 лютага 2010г.
2. Ісцец (ББТС) згодзен на растэрміноўку пакрыцця вышэйназваных расходаў на працягу паўгода роўнамі часткамі і адказваецца ад панесеных ім (істцом) выдаткаў, звязаных з разглядам справы ў судзе.
3. Ісцец (ББТС) у тэрмін да 1 сакавіка 2010 года абавязуецца праверыць дакладнасць разлікаў па рахунку №51344 і ў выпадку недакладнасці гэтых разлікаў умовам Дамовы ад 7 мая 2002 года памяняць памер пакрыцця шкоды.
– Я і сёння не прызнаю сваю віну ў ДТЗ і яго вынікі працягваю абскарджваць у пазасудовым парадку. Але учора ў судзе я быў вымушаны прыняць выключна прагматычнае рашэнне і пайсці на міравую дамову. У такіх умовах у мяне не было практычна ніякіх шансаў. А таму, каб пазбегнуць, у выпадку пройгрышу справы ў судзе, акрамя выплаты кампенсацыі вышэйзгаданай шкоды яшчэ і выплаты кампенсацыі ўсіх судовых выдаткаў, памер якіх мог перавысіць нават кошт самога іску, я прыняў рашэнне пайсці на міравое пагадненне.