“Гродна-93”: перамога была блізка

|

Асноўны час сустрэчы скончыўся з лікам 77-77. У дададзены час госці даказалі, што недарэмна дамінуюць на баскетбольных пляцоўках Беларусі. На 10 балаў, набраных “Мінскам-2006”, гаспадары адказалі толькі двума…У выніку параза гарадзенцаў 79-87.

Перамогай гасцей скончылася і суботняя гульня (78-86). Сталічная каманда па-ранейшаму ідзе першай, а вось гарадзенцаў сёлета чакае цяжкая барацьба за срэбныя медалі з асіповіцкім АЗАА.

 

На здымку: з мячом адзін з лідэраў гарадзенцаў Юрый Качан.

Фота Яраслава Ванюкевіча