Кайданкі для сэксуальных забаваў прадаваліся як дзіцячая цацка

|

“Наручники, созданные для любителей  утонченности в сексуальных ролевых играх. Ваш пленник вынужден будет исполнять все ваши требования”. Такое апісанне ў інтэрнэт-крамах маюць кайданкі, якія прадаваліся сёння ў дзіцячым аддзеле ЦУМа ў Брэсце як “Наручники ДЕТСКИЕ для тематических игр. Пристегни к себе того, кого любишь”.


Кошт “дзіцячай цацкі” – 8370 рублёў. Такія ж “забаўкі” у інтэрнэт-крамах для дарослых прапануюцца па 25 у.а.

Пільныя берасцейцы здагадаліся здрапаць наклейку з рускім тэкстам з каробкі з “дзіцячымі кайданкамі”.

Пад ёй па-польску было папярэджанне прыкладна такога зместу: “гэты прадукт прызначаецца да выкарыстання дарослымі. Не перадаваць для гульняў дзецям!”.

Хутчэй за ўсё, пад выглядам дзіцячых цацак распрадаецца партыя канфіскаваных “забавак для дарослых”. Збыць такі тавар “па прызначэнні” у дзяржаўнай гандлёвай сетцы немагчыма.

З-за гэтага і быў, верагодна, прыдуманы такі арыгінальны спосаб продажу.

 

Фота: Алены Маляўскай