Жыллё ў Гродна за 5 год падаражэла ў 2 разы
У мінулым годзе метр ў панэльным доме каштаваў ужо1290 рублёў, у цагляным – 1410.
Летась у Гродна пабудавана 16 камерцыйных дамоў (1297 кватэр, 91888 кв.м.), яшчэ 2261 кватэра пабудавана ў межах жыллёва-будаўнічых кааператываў. гэта меньш, чым было запланавана.
Найбольш будавалі на Вішняўцы – 89824 кв. метраў, на Дзевятоўцы – 71130, на Фолюшы – 27851.
Амаль 64% жытла ў горадзе пабудавана адкрытым акцыянерным таварыствам “Гроднажылбуд”.
Сёлета плануецца ўвесці ў эксплуатацыю 412500 квадратных метраў кватэр.
Паводле http://grodno.biz