Хакеру пагражае 2 гады пазбаўлення волі

|

Дзевятнаццацігадовы хлопец каля трох месяцаў таму ўзламаў сайт Гродзенскага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.


Пошукамі злаўмысніка займаўся камітэт дзяржбяспекі.

Хакер нідзе не працуе і не вучыцца.

За несанкцыяваны доступ да кампутарнай інфармацыі супраць яго ўзбуджана крымінальная справа па артыкуле 349 ч. 2.

Па гэтым артыкуле прадугледжана адказнасць ад штрафа да пазбаўлення волі да 2 год.

Паводле БелТА

Фота з сайта http://gizmod.ru