Жыхароў Грандзічаў пояць іржавай вадой

|

Вада мае мутны колер, непрыемны пах і непрыдатная для піцця і гатавання ежы. Падобная сітуацыя і ў некаторых іншых месцах горада.


Праверка паказала, што з 50-ці студняў, з якіх гарадзенцы атрымліваюць ваду, у 35-ці вада не адпавядае нормам.

Прычына – недастатковая глыбіня студняў і свідравінаў.

У тых жа Грандзічах свідравіна глыбінёй усяго 20 метраў, а павінна быць каля 100 м.

Сюжэт на гэтую тэму паказала ўчора БТ.

Жыхары двух шматкватэрных дамоў па вул. Грандзіцкай ужо некалькі гадоў вядуць безвыніковую перапіску з рознымі інстанцыямі.

Бюракратычная цяганіна, на думку мясцовых жыхароў, распачалася пасля таго, як Грандзічы далучылі да горада.

Зараз у Гродне распрацоўваецца праект пабудовы цэнтралізаваных вадаправодаў, што дазволіць адмовіцца ад выкарыстання вады са студняў і свідравінаў.

На гэта, аднак, спатрэбіцца некалькі год. А вось паглыбіць свідравіну для жыхароў вул. Грандзіцкай можна значна хутчэй.

Калі заняцца справай, а не адпіскамі – заўважае гарадзенская карэспандэнтка БТ Маргарыта Ушкевіч.