Зараз на суседзей скардзяцца ў МНС

|

Выявілася, што людзі тэлефануюць не толькі на «Прамую лінію», але і заўсёды, калі ў іх ёсць пытанні. Прынцыповай неабходнасці у «лініі» няма, паколькі на пытанні ратавальнікі адказваюць заўсёды. Часцей за ўсё людзей цікавіць – хто меў рацыю, а хто быў вінаваты – у сітуацыях, звязаных  з “падзелам” лесвічных клетак.

Скардзяцца на суседзяў: з-за дзвярэй, дымаходаў, печак… Пытаюцца пра пажарныя нормы пры будаўніцтве. Моладзь цікавіцца паступленнем у Гродзенскае абласное упраўленне МНС на службу і на вучобу.

Плануецца правесці комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на зніжэнне гібелі і траўматызму людзей пры пажарах. Запланаваны абыход прыватных  пабудоваў, выступленні працаўнікоў МНС на бацькоўскіх сходах, перад вучнямі і студэнтамі з дэманстрацыяй відэа-і фотаматэрыялаў.