Нашумелы фільм «Аватар» зноў у Гародні
Як паведаміў дырэктар кінатэатра Ўладзімір Андрэевіч Хлябіч, паўтор фільма ладзіцца па просьбах гледачоў.
У Гародні шмат тых, хто па нейкіх прычынах не паспеў паглядзець фільм.
На фільм ёсць попыт, таму ёсць і прапанова.
Гэтым разам на прагляд прыходзяць не толькі тынэйджэры, але і дарослыя людзі.
Квіткоў на ўсіх не хапае, таму трэба купляць папярэдне.
Паказ будзе ладзіцца ўключна ў малай зале.
Кошт квітка з раніцы 5000 рублёў, увечары больш – 8000.
Простыя падлікі паказваюць, што калі памножыць кошт квітка на колькасць сеансаў і на колькасць месцаў у глядацкай зале, то атрымаецца, што кінатэатр у дзень зарабляе на паказе “Аватара” 4160000 рублёў.
Тыя, хто зноў не паспее на “Аватар” у “Кастрычнік”, яшчэ маюць шанец паглядзець фільм у “Космасе” з 12 па 18 лютага.