За бясплатныя канцэрты дзяржава прымушае плаціць

|

«Забаронены» від дзейнасці – гэта бясплатныя канцэрты, якія ладзіла «Палоніка» да польскіх, рэлігійных і іншых святаў, і запарашала (бясплатна!) усіх жадаючых. Для правядзення мерапрыемстваў (арэнда, транспартныя і інш. выдаткі) фірма выкарыстоўвала сродкі арганізацыі «Wspólnota Polska», якая займаецца дапамогай суайчыннікам па ўсім свеце. А самі мерапрымествы, паўтаруся, ладзіліся бясплатна.

 

Фармальнай падставай для 40-мільённага прысуду з’явілася адсутнасць у фірмы «Палоніка» дазволу на гастрольна-канцэртную дзейнасць. Хаця нешматлікія «камерныя» выступы запрошаных гасцей і бясплатны ўваход на гэтыя мерапрыествы наўрад ці можна лічыць шоў-бізнесам.

 

Таму ўжо не фармальна, а фактычна атрымліваецца, што па рашэнні гаспадарчага суда «Палоніка» павінна аддаць дзяржаве грошы… непасрэдна «Wspólnota Polska», за кошт якіх ладзіла сваю грамадска-творчую дзейнасць. Другімі словамі, ці ведае Wspólnota Polska якіх «суайчыннікаў» падтрымлівае?

 

У 10-дзённы тэрмін «Палоніка» мае намер абскардзіць рашэнне гаспадарчага суда.

Фота: на канцэрце гурту «Будка суфлёра», які ладзіла «Палоніка»