Пазітыўны рок на лялечнай сцэне

Гурт быў створаны ў 2006 годзе маладымі акторамі тэатра імя Янкі Купалы. За кароткі час гурт атрымаў папулярнасць у Беларусі і Расіі. У 2008 годзе музыкі узялі перамогу на Рок-каранацыі ў намінацыі «Адкрыццё года». За 4 гады гурт «ДзеціДзяцей» стварылі сваіх два альбомы «Конверты для снов» (2007) і «отЛично» (2008).

 

Вакалістка і зорка гурта – Ганна Хітрык – спявачка, акторка тэатра і кіно. У «Калыханцы» яна водзіць ляльку Лісічкі. «ДзеціДзяцей» у асноўным вабяць моладзь, якая цікавіцца пазітыўным лёгкім рокам. У гурта ёсць песні на рускай і беларускай мовах.

 

На іх канцэртах заўседы атрымоўваеш пазітыўны настрой: як акторы, яны ўмеюць здзівіць і павесяліць публіку нестандартнымі паводзінамі.

 

Канцэрт адбудзецца 24 лютага а 19 гадзіне ў Гродзенскім абласным тэатры лялек. Кошт квіткоў 15 і 12 тысяч рублёў. Тэлефоны для даведак: (0152) 74-59-30, 74-59-27.

Фота з detidetey.com