Што «свеціць» гарадзенкам на Алімпіядзе?

|

Ужо ў суботу на старт спрынтэрскай гонкі могуць выйсці біятланісткі Вольга Кудрашова і Людміла Ананька. Калі Кудрашову можна лічыць гарадзенкай толькі ўмоўна (спарстменка нарадзілася ў Расіі і толькі некалькі год таму пераехала ў Беларусь), то Ананька – наша «сапраўдная» зямлячка. Людміла нарадзілася і вырасла на Наваградчыне, дзе дагэтуль жывуць яе бацькі.

У спрынце ў нашых дзяўчат шанцаў апынуцца сярод мацнейшых вельмі мала, бо хуткасць не з’яўляецца моцным казыром ні для Кудрашовай, ні для Ананькі. Асноўныя надзеі можна ўскладаць на індывідуальную гонку на 15 км. (18-га лютага), бо там на першае месца выходзіць не толькі хуткасць бега, колькі трапнасць стральбы.

 

Пэўныя надзеі можна ўскладаць і на эстафетную гонку, якая адбудзецца 23-га лютага. Прынамсі, тут нашым дзяўчатам па сілах змагацца за месца ў шасцёрцы лепшых каманд. Як паведаміў «Твайму Стылю» намеснік начальніка абласнога ўпраўлення па фізкультуры і спорту Алег Андрэйчык, гонар Гарадзеншчыны на Алімпіядзе ў Канадзе будзе бараніць таксама хакеіст Віталь Коваль, які раней выступаў за гарадзенскі «Нёман», а цяпер гуляе за сталічнае «Дынама».

 

Першую гульню беларускія хакеісты згуляюць на турніры 17 лютага з фінамі.