Шаленства ў студзені

|

Усяго па рэспубліцы за студзень 2010 года зафіксавана больш за 60 выпадкаў шаленства жывёлаў. Як паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў рэспубліканскім цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, дадзеныя паказчыкі на 37,1 % меньшыя, чым тыя ж за аналагічны перыяд мінулага года.

 

Шаленстава – смяротнае захворванне, выкліканае вірусам, пры якім пашкоджваецца цэнтральная нервовая сістэма. Найчасцей заражэнне чалавека адбываецца пры пакусах і пранікненні ў рану сліны хворай жывёлы. Небяспеку нясуць не толькі пакусы, але і драпіны, нанесеныя кіпцюрамі жывёлы. Бо жывёлы ліжуць свае лапы, таму на іх кіпцюрах застаецца дастатковая для заражэння колькасць віруса. Заразіцца можна таксама і пры раздзелцы мяса хворай жывёліны, бо пры гэтым можна парэзацца.

 

Інкубацыйны перыяд у чалавека ў сярэднім складае 30-50 дзён, хаця можа доўжыцца 10-90 дзён, у некаторых выпадках болей за год. У жывёлаў працягласць інкубацыйнага перыяда – ад тыдня да некалькіх месяцаў, а часам і гадоў. Аднак ужо за 5-10 дзён да праяўлення хваробы жывёла з’яўляецца заразнай. Вірус у сліне хворай жывёлы праяўляецца за 1-7 дзён да першых клінічных прыкметах захворвання.

 

Фота content.foto.mail.ru