На рынку абрынуўся павільён
Як паведамілі ТС у аддзеле прапаганды гарадзенскага абласнога ўпраўлення Міністэрства надзвычайных спраў, грузавы аўтамабіль пры выкананні манеўра зачапіў кузавам каркасную канструкцыю павільёна і той абваліўся. Падчас здарэння пад навесам працавалі чатыры чалавекі. З цяжкімі пашкоджаннямі гаспіталізавана 46-гадовая жанчына. Пры абвале даху канструкцыі яна атрымала закрытую чэрапна-мазгавую траўму, струс мозгу і траўму пазваночніка.
Фота s13.ru