У Гродне скончыўся “Каложскі дабравест”
Усяго ў Фестывалі, які праходзіў у Гродне 10-13 лютага, бралі ўдзел 39 калектываў з Беларусі, Расіі, Літвы, Польшчы, Украіны і, упершыню, з Арменіі і Сербіі.
Сёлетні Фестываль стаў ужо дзевятым па ліку.
Ідэя яго правядзення нарадзілася ў час святкавання 100-гадовага юбілею Гарадзенскай праваслаўнай епархіі.
Тады па бласлаўденні епіскапа Гарадзенскага і Ваўкавыскага Арцемія быў створаны хор святароў Гарадзенскай епархіі, якім кіруе старшыня журы “Каложскага Дабравеста”, кампазітар іерэй Андрэй Бандарэнка.
>
Менавіта ён і ўручыў галоўную ўзнагароду “Каложскага Дабравесту” гасцям з Арменіі.
Фота Яраслава Ванюкевіча