Гарадзенскі ўніверсітэт сабраўся ў Расію
Пра гэта было заяўлена на семінары “Суперкамп’ютэрныя і ГРЫД-тэхналогіі ў навуцы і адыкацыі”, які адбыўся нядаўна ў Беларускім дзяржаўным універсітэце.
Гарадзенскі ўніверсітэт з’яўляецца адным з выканаўцаў беларуска-расійскай праграмы па распрацоўцы суперкампутарных вылічальных сістэм “СКІФ-ГРЫД”.
Кіруе гэтым праектам у Гродне рэктар універсітэта Яўген Роўба.
Ядром праекта з’яўляецца суперкампутар “СКІФ”, які аб’ядноўвае вялікую колькасць працэсараў, што дазваляе яму выконваць адначасова некалькі задач.
Урачыстае адкрыццё Гарадзенскага рэгіянальнага сегмента Нацыянальнай ГРЫД-сеткі і суперкампутара СКІФ – К-1000.1. адбылося яшчэ 16 снежня мінулага года.
Суперкампутарны кансорцыюм універсітэтаў Расіі быў створаны ў 2008-м г. чатырмя расійскімі ўніверсітэтамі (у тым ліку Маскоўскім Дзяржаўным універсітэтам імя Ламаносава).
Яго мэтай з’яўляецца выкарыстанне патэнцыяла вышэйшай школы для развіцця і ўкараненя суперкампутарных тэхналогій у расійскую адукацыю, навуку і прамысловасць.
Беларускія спецыялісты спадзяюцца, што ўдзел у працы Кансорцыюма дазволіць атрмаць доступ да суперкампутарных тэхналогій Расіі і палепшыць якасць навучання беларускіх спецыялістаў у галіне кампутарных тэхналогій.
На здымку: урачыстая цырымонія адкрыцця суперкампутарнага цэнтра ў Гродне.
Фота grsu.by