Пра лібералізацыю ды кошты беларускай інтэрнэтызацыі

|

Чытайце агляд цікавых артыкулаў на гэтыя тэмы.

Лібералізацыю зразумелі не ўсе

align=none alt=”фото 1″ > У ноч з 18 на 19 сакавіка у розных гарадах па ўсёй Еўропе пройдзе моладзевая акцыя «Гэта час да пераменаў…Час для Свабоднай Беларусі».
Ужо чацьвёрты год яе ладзіць міжнародная арганізацыя маладых федэралістаў (www.jef.eu). Сутнасць акцыі вельмі простая: моладзь па ўсім свеце завязвае помнікам-статуям у сваіх гарадах рот у знак салідарнасці з беларусамі, якія, на думку арганізатараў, церпяць ад абмежавання свабоды слова ў Беларусі.
Акрамя заклееных ртоў на шыях статуй будуць вісець лозунгі «Надышоў час вольнай Беларусі – www.itstimeforeurope.eu».
Летась у акцыі ўдзельнічалі 80 гарадоў Еўропы. Сёлета арганізатары збіраюцца яшчэ больш павялічыць гэтую лічбу.
На фоне ледзь не штодзённых візітаў у Мінск уплывовых замежных палітыкаў і дэлегацый ініцыятыва маладых федэралістаў выглядае крыху нечакана, але, з іншага боку, падзеі апошніх месяцаў з гвалтоўным абуваннем у салдацкія боты маладых апазіцыянераў, разгонам моладзевай акцыі на Дзень Святога Валянціна ды паказальны арышт ваўкавыскіх прадпрымальнікаў сведчаць, што лібералізацыю ў Еўропе і ў Беларусі разумеюць па рознаму.
З’езд у якасці тэста
З’езд непрызнаваемага ўладамі Саюзу палякаў на чале з гарадзенкай Анжалікай Борыс мае стаць тэстам на ступень гатоўнасці беларускіх уладаў да дэмакратызацыі. Так, прынамсі, лічыць кіраўнік дэлегацыі Еўрапейскага парламенту па супрацоўніцтве з Беларуссю Яцэк Пратасевіч.

У інтэрв’ю для агенцтва РАР палітык заявіў, што запланаваны на 15 сакавіка з’езд Саюзу палякаў, магчыма, наведае дэлегацыя Еўрапарламенту. У выпадку, калі беларускі ўлады будуць умешвацца ў падрыхтоўку і ход з’езда, удзел нашай краіны ва Ўсходнім Партнёрстве (ініцыятыва Еўрасаюзу, скіраваная на ўмацаванне супрацоўніцтва Еўропы з 6 былымі краінамі СССР, у тым ліку з Беларуссю – аўт.) будзе пад вялікім сумневам. На гэты момант, на думку сп. Пратасевіча, Беларусь не заслугоўвае ўключэння ў гэтую праграму, паколькі сітуацыя ў краіне з’яўляецца нездавальняючай.

Нагадаем, што апроч Саюзу палякаў на чале з Анжалікай Борыс існуе і прызнаваемы ўладамі Саюз палякаў на чале з Юзэфам Лучнікам. Раскол арганізацыі адбыўся ў 2005 г. пасля таго, як улады адмовіліся прызнаць вынікі з’езду арганізацыі, якая абрала тады сваёй кіраўніцай сп-ню Борыс.

З’езд «афіцыйнага» Саюзу палякаў запланаваны на верасень. Увосень афіцыйная Варшава актыўна намагалася нарвалізаваць сітуацыю ў арганізацыі і зладзіць нешта кшталту аб’яднаўчага з’езду. Беларускія ўлады, аднак, заяўляюць дагэтуль пра незаконнасць дзейнасці Анжалікі Борыс ад імя Саюзу палякаў і, адпаведна, незаконнасць сакавіцкага з’езду. У сувязі з гэтым не выключана, што дэлегацыю Еўрапарламента проста не пусцяць у Беларусь…

Інтэрнэт у Беларусі ў 70 разоў даражэйшы, чым у Польшчы

Беларускія блогеры параўналі тарыфы замежных правайдэраў з расцэнкамі беларускага манапаліста – «Белтелекома». Карціна атрымалася красамоўная: кошты за інтэрнэт у краіне ў шмат разоў вышэйшыя, чым у іншых дзяржавах. Пры гэтым, як адзначае Хартыя-97, еўрапейскія правайдэры прадстаўляюць куды больш высокую хуткасць (да 10 Мбіт у сек. У «Белтелекома» – 1 Мбіт/с).

Таму, сябры, купляйце беларускае – іншага ўсё роўна няма!

В. Дрэма