Якія гарадзенскія прадпрыемствы будуць прададзеныя ў 2010-м годзе?

|

Такі варыянт развіцця падзеяў прагназуе Агенцтва палітычных даследаванняў BISS.

На думку эксперткі гэтай арганізацыі Алены Ракавай, у выпадку адмовы МВФ прадставіць Беларусі новы крэдыт, ураду краіны для  балансіроўкі гандлёвага дэфіцыту спатрэбіцца дадаткова каля 3 млрд. даляраў.

У гэтым выпадку на продаж могуць быць выстаўленыя некаторыя прадпрыемствы харчовай прамысловасці і некалькі малочных заводаў – у тым ліку – малаказаводы з Гродна, Ліды, Наваградку.

Па словах эксперткі, інтарэс да іх даўно праяўляюць расійскія канцэрны “Вимм-Билль-Данн” і “Юнимилк”, а таксама французкі Danone і нямецкі Ehrmann.

 

На здымку: старшыня гарадзенскага гарвыканкама Барыс Казялкоў (зправа) адчыняе на гарадзенскім мясакамбінаце новую лінію па выпуску кілбас прэміюм-класа. Штомесяц этая лінія можа даваць каля 300 млн. рублёў прыбытку.

 

Фота: grodnonews.com