Шэсць міліёнаў еўра на мадэрнізацыю Кузьніцы
Пасля мадэрнізацыі памежны пераход у Кузьніцы будзе адпавядаць усім патрабаванням Еўразвяза.
Ужо зараз з тэрыторыі вакол вакзала выдаленыя амаль усе крамы, якія спецыялізаваліся на абслугоўванні беларускіх турыстаў і дробных гандляроў.
Больш за 80% сродкаў на будоўлю складуць еўрапейскія датацыі для нядаўна прынятых у Еўразвяз краін. Рэшту дакладзе польскі ўрад.
Першы этап рэканструкцыі тэрыторыі вакол чыгуначнага вакзала ў Кузьніцы быў скончаны ў 2007 г. і абыйшоўся больш як у 50 млн. злотых.
Штомесяц праз Кузьніцу ў Польшчу трапляе каля 90-та тысяч чалавек.
Польскія ўлады мяркуюць, што з пачаткам дзеяння дамовы пра малы прыгранічны рух, гэтая лічба можа істотна ўзрасці.